Спадчына: Велікаселец Казімір
Аўторак, 26 Жнівень 2025 09:51
5 мая 2025 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Казіміра Велікасельца (1945), беларускага рымска-каталіцкага царкоўнага дзеяча
Казімір Велікаселец нарадзіўся 5 мая 1945 г.ув. Стараволя Шарашоўскага (з 1956 г. Пружанскага) раёна Брэсцкай вобласці. Яго глыбокая вера фарміравалася з маленства, хоць касцёл у вёсцы закрылі ў 1948 г. Да першай споведзі і святой камуніі хлопчыка рыхтаваў бацька і ў дзесяцігадовым узросце адвёз яго на веласіпедзе ў бліжэйшы касцёл у Кобрын — гэта 60 км у адзін бок.